МОСТ БДУ - 2014: без Хаўера і непрыемнасцяў

Ужо другі год БДУ прымае мiжнародны турнір па парламенцкіх дэбатах. У гэтым годзе 24 каманды з Беларусі, Украіны і Расіі сабраліся ў Інстытуце журналістыкі, каб абмеркаваць важныя праблемы чалавецтва.

Дэбаты даўно і трывала ўвайшлі ў жыццё моладзі. У своеасаблівай форме дэбацёры могуць выказваць досыць правакацыйныя ідэі і прымаць тыя пункты гледжання, з якімі яны могуць быць нязгодныя. Так развіваецца пэўны тып мыслення, і чалавек перастае думаць аднабока.

Калі параўноўваць турнір з мінулагоднім, то Беларусь больш ветліва сустрэла гасцей: без сугробаў і халоднага ветру. А самае галоўнае: дэбацёры гулялі ў адным будынку, што палепшыла ўмовы правядзення турніра.

Галоўным суддзёй турніра стаў выпускнiк МДЮА iмя Кутафiна Сяргей Савоська, які да гэтага перамог у сямі розных мiжнародных турнiрах, пры гэтым тры разы станавіўся лепшым спікерам, а таксама мае добры судзейскі вопыт. Акрамя таго, у мінулым годзе ён удзельнічаў у “МОСТ БДУ - 2013”. Яго намеснікамі сталі беларуская дэбацёрка, удзельніца ¼ чэмпіяната свету Ганна Мірыцкая і эстонскі дэбацёр, фіналіст і паўфіналіст знакамітых сусветных турніраў Міхаіл Еўдакімаў.

Напачатку гульні выступіў прадстаўнік Навучальнага карпаратыўнага цэнтра Міжнароднага аутамабiльнага холдынга Атлант-М і распавёў пра праграму бясплатнай гадычнай адукацыі ў бізнэс-школе (бясплатная, нажаль, толькі для ўдзельнікаў турніра).

Турнір складаўся з 5 раўндаў, паўфінала і фіналу. Агульная тэма гучала так: “Каму патрэбныя права чалавека?”, і яна прадугледжвала неверагодны выбар тэмаў.

Удзельнікі абмяркоўвалі базавыя патрэбы людзей, паслугі для інвалідаў, эканамічнае жыццё. Але самаю шырокаю тэмаю сталі пытанні касмапалітызму і нацыянальных iдэй.

Традыцыйна першы дзень скончыўся соўшылзам, які праходзіў у “Ме100”. Удзельнікі змаглі абмеркаваць раўнды і падзяліцца ўражаннямі, а таксама згуляць у фандэбаты (жартоўныя). У гэтым годзе ўпершыню ўзнікла магчымасць правесці экскурсію па Мінску, якую ўсе ўспрынялі з энтузіазмам, нягледзячы на ранні пад’ем і напружаны дзень.

Пасля бязсоннай ночы вельмі складана было пачаць турнір у час, бо, акрамя таго, што неабходна прачнуцца, дык яшчэ і рэчы трэба сабраць гасцям нашай сталіцы, каб выселіцца з інтэрната. Апошні раўнд мог паўплываць на становішча, але, нажаль, ніводная каманда з Беларусі не згуляла ў паўфінале. А тэма яго была досыць цікаваю для студэнтаў-гісторыкаў: “Гэта палата забароніць адмаўленне Халакоста”.

У фінал выйшлі 4 каманды: “Флэш-раяль”, “Minty chicken”, “Каця ў квадраце” і “Хлопаўкі Durex”.

Тэма фінала гучала так: “Гэта палата будзе вучыць дзяцей у школе падзвяргаць сумневу любыя аўтарытэты”. У выніку, перамогу атрымала каманда другога ўрада “Minty chicken” у складзе Юліі Гульцяевай і Сяргея Базыліка. Нагадаю, Юля перамагае на нашым турніры ўжо ў другі раз. Лепшым спікерам стаў Аляксей Нагавіцын, але, як высветлілася пасля, гэты тытул ён падзяліў з Ільёй Андросавым. Лепшым суддзёй стала Ксенія Цыганок, выпускніца БДУ. Па традыцыі, пераможцы атрымалі кубкі і граматы, каштоўныя прызы.

Турнір апынуўся цікавым і ахапіў вялікую колькасць праблем, якія хвалююць грамадства. Было бы добра, каб у Беларусі праводзілася больш турніраў для атрымання дэбатнага вопыту. А ўніверсітэт дапамагаў бы нашым студэнтам удзельнічаць у замежных турнірах.

Яшчэ неабходна сказаць «дзякуй» партнёрам мерапрыемства:

Генеральнаму партнёру турнiра – Обучающему корпоративному центру международного автомобильного холдинга Атлант-М - http://www.ibt.atlantm.com/

 

Афiцыйным партнёрам турнiра:

Группе кампанiй «BELHARD» - http://www.belhard.com/ru/

IT-акадэмii BELHARD - http://vk.com/itacademy.belhard

Кампанii «Ритэйл-маркетинг» - http://www.retailmarketing.by/

Кампанii«Медтуризм» - http://med-tourism.by/

Iнтэрнэт-краме - OZ.by - http://oz.by/

Центру комфортного общения - http://centercomfort.by/

 

Iнфармацыйным партнёрам турнiра:

Iнтэрнет-парталу Оpen.by - http://www.open.by/

Rabota.by - http://rabota.by/

Relax.by - http://www.relax.by/

Мастерской новаций «Архимед» - http://arhimed.by/

Компьютерным вестям - http://www.kv.by/

Course.by - http://course.by/

 

А ТАКСАМА НАШАЙ ALMA MATER ЗА МАГЧЫМАСЦЬ РАЗВIВАЦЬ ДЭБАТНЫ РУХ У БЕЛАРУСI!

 

Фотаздымкі: Кацярына Лукша

Анастасія Новак

11.03.2014